Мінфін Польшчы патлумачыў, навошта ўвялі забарону на ўвоз аўтамабіляў у Беларусь
11 красавiка 2024 у 1712826960
Deutsche Welle
У канцы сакавіка Польшча забараніла ўвозіць у Беларусь аўтамабілі на транзітных нумарах з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра. Чым выкліканая такая забарона, як яна будзе дзейнічаць і на каго распаўсюджвацца - нічога з гэтага польскія ўлады не паведамілі. Вось што на запыт Deutsche Welle адказалі ў Міністэрстве фінансаў Польшчы.
Уведзеную забарону там назвалі «эфектыўнымі мерамі для выкаранення практыкі абыходу санкцый». Як можна зразумець з афіцыйнага адказу, Беларусь разглядаецца як «краіна высокай рызыкі», вядомая тым, што дапамагае абыходзіць санкцыі. У ведамстве спаслаліся на рэгламент Савета ЕС ад 2014 года, які забараняе «свядомы і наўмысны ўдзел у дзейнасці» па абыходзе санкцыйных абмежаванняў. Неабходнасць паказваць на мяжы даведку ад вытворцы аўтамабіля тлумачаць патрабаваннямі Мытнага кодэкса.
DW таксама прасіла адказаць, чаму забарона распаўсюджваецца менавіта на аўтамабілі з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра, з якой прычыны гэтая мера ўводзіцца менавіта цяпер і закранае толькі экспарт у Расію. Падрабязнасцяў па гэтых пытаннях польскія ўлады не агучылі.