Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У Беларусі «ашалелі» цэны на тавары. Эксперт прагназуе, што ў найбліжэйшыя месяцы сітуацыя пагоршыцца
  2. «Кто насрал нам в уши о том, что там есть мины?» Украинский уклонист утверждает, что бежал в Европу через Беларусь
  3. Прагноз па валютах: ці чакаць даляра зноў па 3 рублі? Нечаканае рашэнне ЗША
  4. Намеснік Келага расказаў, як пад гарэлку вёў з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне палітвязняў
  5. У пяці месцах у Беларусі пад зямлёй ляжаць атрутныя «вечныя хімікаты». Сітуацыяй моцна занепакоеная Генпракуратура — расказваем
  6. «Не 3 гады, а 33 жыцця». Жонка экс-журналіста «прэзідэнцкага пула» Дзмітрыя Семчанкі пацвердзіла яго выхад на волю
  7. «Мне шкада, што мяне няправільна зразумелі». Ціханоўскі патлумачыў, што меў на ўвазе, калі казаў пра «астравы» для беларусаў
  8. Главу фонда BYSOL Андрея Стрижака обвинили в рассылке непрошеных фото своих гениталий женщинам. Он признал это и отреагировал
  9. Прызнанне Стрыжака пра адпраўку дзікпікаў сабрала больш за 300 каментароў. Не ўсе, хто іх напісаў, зразумелі, у чым праблема ўчынку, — тлумачым
  10. «До 2000 беспилотников за ночь»: через несколько месяцев российские удары по Украине станут шокирующе массированными — ISW
  11. «Хацеў уратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Пагаварылі з дачкой затрыманага беларуса, які адпраўляў інфармацыю ў «Беларускі Гаюн»
  12. «Я лічу, што нас даволі шмат: да 35% па краіне». Беларус, які называе сябе інцэлам, расказаў, як прыйшоў да гэтай думкі
  13. В 2026 году будем отдыхать четыре дня подряд. В какие даты
  14. Схаваная небяспека пад сядзеннем. Камп'ютарнае крэсла можа ўзарвацца і забіць уладальніка — тлумачым, наколькі вялікая рызыка
  15. Есть способ заставить Путина сесть за стол переговоров: что для этого необходимо предпринять Киеву и его западным союзникам — ISW
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.