Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  2. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  3. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  4. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  5. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  6. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  7. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  8. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  11. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
Читать по-русски


/

Заява Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён будзе вылучаць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у 2025 годзе, не «настолькі адназначная», сказала ў інтэрв'ю расійскаму выданню Life прэс-сакратар палітыка Наталля Эйсмант.

Выступление Александра Лукашенкона перед своими сторонниками на митинге после окончания президентских выборов, на площади Независимости, Минск, 16 августа 2020 года.Фото: Reuters
Выступ Аляксандра Лукашэнкі перад сваімі прыхільнікамі на мітынгу пасля заканчэння прэзідэнцкіх выбараў, на плошчы Незалежнасці, Мінск, 16 жніўня 2020 года. Фота: Reuters

— Прэзідэнту задалі пытанне — ён адказаў. Прычым адказ быў не настолькі адназначны. Ён сказаў: «Калі прыхільнікі скажуць і сітуацыя ў Беларусі так будзе складвацца, то [Лукашэнка] будзе вылучаць сваю кандыдатуру, — удакладніла Эйсмант.

Тэму ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў 23 кастрычніка ў інтэрв'ю расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай. Яна нагадала, што Палата прадстаўнікоў зацвердзіла дзень галасавання — 26 студзеня, і спытала, ці будзе палітык балатавацца.

— Так, Воля, пайду на выбары прэзідэнта, — адказаў Лукашэнка.

На што расіянка Скабеева заявіла:

— Мы вас падтрымаем.

— Тады сапраўды пайду! — дадаў Лукашэнка.

Беларускія прапагандысты і раней «абвяргалі» досыць адназначныя заявы Лукашэнкі наконт ягонага ўдзелу ў будучых прэзідэнцкіх выбарах. Так, напрыклад, 25 лютага яго спыталі: «У кантэксце цяперашняй выбарчай кампаніі апазіцыя пачынае раскручваць тэму, пойдзеце вы ці не на наступныя прэзідэнцкія выбары ў наступным годзе…» Палітык на яго адказаў так: «Пайду-пайду-пайду. Перадайце ім, што пайду». Праз некалькі дзён прапагандыст АНТ Ігар Тур заявіў, што гэтыя словы Лукашэнкі не варта ўспрымаць як «афіцыйную заяву».

Нагадаем, Палата прадстаўнікоў прызначыла дату прэзідэнцкіх выбараў. Яны адбудуцца 26 студзеня 2025 года, хоць, згодна з Канстытуцыяй, маглі прайсці да 20 ліпеня. Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка заявіў, што гэта звязана з завяршэннем «пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця».

Раней Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што не будзе «пасінелымі пальцамі за крэсла трымацца», калі народ яму адмовіць у даверы.

— Дык вось, я вам скажу галоўнае (проста вярну вас у тое, пра што заўсёды казаў): я ўжо напрацаваўся, я ўжо наеўся гэтай прэзідэнцкай долі. Я ў гэтай прэзідэнцкай кампаніі не таму, што, учапіўшыся, трымаюся за гэтае крэсла пасінелымі пальцамі. Я найлепшыя гады свайго жыцця, як і многія з вас, аддаў будаўніцтву гэтай краіны. Як маглі, як мог, так і будавалі, — казаў Лукашэнка ў ліпені 2020 года.

Пасля таго як тысячы людзей, не згодных з вынікамі выбараў, выйшлі на вуліцы, у краіне пачаліся масавыя рэпрэсіі.

Чытайце таксама