Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  2. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  3. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  4. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  5. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  6. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  7. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  8. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  9. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  10. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  11. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  12. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  13. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  14. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  15. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  16. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  17. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
Читать по-русски


Магчыма, гэта не такая зорная пара, як іспанскі футбаліст Жэрар Піке, што нядаўна завяршыў кар’еру, і калумбійская спявачка Шакіра. Але раман аргентынцаў — футбаліста Маўра Ікардзі і мадэлі Ванды Нары — ужо шмат гадоў прыцягвае павышаную ўвагу. Калі Піке і Шакіра ўсё-такі рассталіся, то Ікардзі і Нара зноў разам пасля разводу. Ніжэй — гісторыя іх адносін.

Фото: из instagram - аккаунта Ванды Нары.
Маўра Ікардзі і Ванда Нара. Фота: Instagram-аккаунт Ванды Нары

Маўра

Ікардзі нарадзіўся 19 лютага 1993 года ў аргентынскім Расарыа. У 6 гадоў сям’я хлопчыка перабралася ў Іспанію — на Канарскія астравы.

Маўра з ранніх гадоў праяўляў сябе як выдатны бамбардзір і ў 2008-м падпісаў кантракт з «Барселонай». Але выступ за знакаміты клуб абмежаваўся камандамі да 17 і да 19 гадоў. Ікардзі аддалі ў арэнду з правам наступнага выкупу ў італьянскую «Сампдорыю».

У сезоне-2012/13 гэтая каманда выступала ў Серыі А. Малады футбаліст прыйшоўся даспадобы. Ён правёў 31 матч, у якіх вызначыўся 10 разоў. Прычым 27 студзеня ў браму «Пескары» Ікардзі аформіў покер. Таксама варта вылучыць дубль Маўра ў матчы з «Ювентусам».

У «Сампдорыі» аргентынец не затрымаўся — летам 2013-га ён заключыў кантракт з «Інтэрам». Менавіта ў складзе гэтай каманды форвард стаў зоркай. У сезоне-2013/14 у Серыі А ён забіў 9 мячоў у 22 матчах, у сезоне-14/15 — 22 галы і аддаў 8 галявых перадач; у сезоне-15/16 — 16 галоў; у сезоне-16/17 — 24+8; у сезоне-17/18 — 29 галоў; у сезоне-18/19 — 11 галоў. У апошнім сезоне Ікардзі забіў і чатыры мячы ў шасці матчах Лігі чэмпіёнаў.

Маўра двойчы дзяліў званне найлепшага бамбардзіра чэмпіянату Італіі: у сезоне-2014/15 з Лукай Тоні з «Вероны» і ў сезоне-2017/18 — з Чыра Імобіле з «Лацыа». У 2018-м аргентынец быў прызнаны футбалістам года ў Італіі.

А вось чэмпіёнам Серыі А Ікардзі так і не стаў. Затое двойчы выйграў залатыя медалі ў Францыі.

У 2019-м Маўра папоўніў шэрагі «ПСЖ». Тут яго гульнявы час і статыстыка прыкметна пайшлі на спад. У сезоне-19/20, праўда, былі салідныя 20 галоў ва ўсіх турнірах, але праз год — 13, а праз два — толькі пяць. Стварыць канкурэнцыю зорнаму трыа Мбапэ — Неймер — Месі Маўра не змог. Галоўны трэнер каманды Крыстоф Гальцье ў жніўні 2022-га сказаў яму шукаць новы клуб.

На правах арэнды Ікардзі перабраўся ў турэцкі «Галатасарай». У шасці матчах за новы клуб ён чатыры разы забіў у браму сапернікаў і зрабіў тры асісты. Але ўсё ж чэмпіянат Турцыі не параўнаецца з топ-лігамі. Мяркуючы па ўсім, кар’ера 29-гадовага форварда пакацілася ўніз. І гэтаму ёсць важкае тлумачэнне.

Мауро Эмануэль Икарди во время матча итальянской «Серии А» между «Интером» 0:0 «Наполи» на стадионе «Джузеппе Меацца» 11 марта 2018 года в Турине, Италия. Фото: Reuters
Маўра Ікардзі ў матчы італьянскай Серыі А паміж «Інтэрам» і «Напалі», 11 сакавіка 2018 года. Фота: Reuters

Максі

Ванда Нара — 35-гадовая ўраджэнка Буэнас-Айрэса. Вядомая ў Аргентыне мадэль, танцорка, тэлевядоўца. З 2008 па 2013 год была замужам за аргентынскім футбалістам Максі Лопесам. У іх трое сыноў.

Лопес, які завяршыў кар’еру ў 2021-м, доўга гуляў у Італіі ў клубах сярэдняй рукі. У свой час форвард нават засвяціўся ў ФК «Масква», дзе быў аднаклубнікам беларускага брамніка Юрыя Жаўнова.

З Ікардзі Максі перасякаўся ў «Сампдорыі». Мужчыны пасябравалі. Малады Маўра нават хадзіў у госці да сям'і. Лопес і Нара рассталіся, паводле адной версіі, калі мадэль пачала адносіны з Ікардзі. Але Ванда лічыла інакш. Паводле яе словаў, рэч у здрадах першага мужа з пакаёўкай: «Яны займаліся сэксам, пакуль я з дзецьмі спала ў іншым пакоі».

— Я ніколі не здраджвала свайму былому мужу. Клянуся ў гэтым сваімі дзецьмі. Я да канца змагалася, каб выратаваць наш шлюб. Але не змагла гэта зрабіць. Ён заўсёды здраджваў мне, увесь час, — заявіла Нара ў 2014-м.

Яна запэўнівала, што адносіны з Ікардзі ў яе пачаліся ўжо пасля разрыву з Лопесам.

— Калі мы рассталіся, Максі сказаў мне: «Каму ты патрэбная з трыма дзецьмі? Ты нікуды не пойдзеш». А замест гэтага прыйшла магія. Маўра — 40-гадовы мужчына ў целе 20-гадовага. Ён сказаў мне: «Каханая, я хачу нашае дзіця, але спачатку мы мусім ажаніцца. І так яно і будзе».

У 2014-м Ікардзі і Нара ажаніліся — крыху больш чым праз паўгода пасля разводу Ванды. У іх нарадзілася двое дачок.

Ванда

Вось як Ікардзі апісваў сваё знаёмства з Нарай:

— За дзень да нашага ад’езду ў турнэ па ЗША я атрымаў паведамленне ад Ванды. Я здзівіўся, таму што звычайна камунікаваў з Максі, а не з ёй. Яна папрасіла мяне купіць у ЗША новы iPad, бо ў Італіі іх яшчэ не было ў продажы. Гэты эпізод прымусіў мяне задумацца: Ванда сапраўды хацела гэты планшэт ці проста шукала нагоды пазнаёміцца са мной бліжэй? Калі я вярнуўся ў Мілан, першае, што я зрабіў — пазнаёміўся з Вандай.

Яны пачалі перапісвацца, а потым Маўра атрымаў запрашэнне ад мадэлі прабавіць час на яхце, хоць там быў і Лопес.

— Вядома, я быў толькі за. Калі мы былі на яхце, я сядзеў наверсе і слухаў рэгі. Раптам зайшла Ванда і ціхенька падкралася да мяне ззаду. У той час іх адносіны з Максі ўжо вычэрпваліся, — запэўніваў Ікардзі.

Нара стала агенткай свайго другога мужа. У 2016-м Ікардзі зарабляў 5,5 мільёна еўра ў год — на той момант толькі два футбалісты ў Італіі атрымлівалі больш. Ванда лічыла гэта сваёй заслугай.

— Тое, што я раблю [працуючы агенткай] - рэвалюцыйна. Бо, нягледзячы на тое, што ёсць шмат сваякоў, якія прадстаўляюць інтарэсы гульцоў, роля жанчын у футболе больш звязаная з тым, каб нараджаць дзяцей, заставацца з імі дома і сядзець спакойна, нічога не каментуючы, — гаварыла Нара ў 2019-м, незадоўга да пераходу мужа ў «ПСЖ».

Ванда Нара во время съемок шоу «Танцы со звездами», Рим, Италия, 5 ноября 2022 года. Фото: Reuters
Ванда Нара падчас здымак шоу «Танцы з зоркамі». Рым, Італія, 5 лістапада 2022 года. Фота: Reuters

Марадона

Што да выступленняў за нацыянальную зборную, то Ікардзі згуляў усяго восем матчаў, у якіх забіў адзін гол. Ніводнага чэмпіянату свету ў кар’еры форварда не было. Як бачым, лідары зборнай, у тым ліку Ліянэль Месі, занялі бок Лопеса ва ўсёй гэтай мыльнай оперы. Бо Максі і Ікардзі перасталі паціскаць адзін аднаму рукі на футбольным полі.

— Ёсць прычына, з якой яго [Ікардзі] не выклікаюць [у зборную]. Свет футбола раўнівы, калі ў гульца добрая прэса за межамі поля. У спорце ёсць правілы, і калі вы дапускаеце памылку, вы плаціце. У жыцці ўсё гэтак жа. Я б з радасцю пагаварыў з ім сам-насам, але мне ніколі гэта не дазвалялі — яго заўсёды атачаюць дзецьмі, — гаварыў Лопес у 2017-м.

Негатыўна выказваўся пра Маўра і аргентынская легенда Дыега Марадона:

— Ікардзі — здраднік. Чалавек не можа ісці на вячэру да свайго сябра, а потым браць шлюб з яго жонкай.

Шлюха

Увосень 2021 года Нара абвясціла пра расставанне з Ікардзі. Прычына — футбаліст здраджваў ёй з мадэллю Чынай Суарэс.

— Ты разбурыў сям’ю праз шлюху, — апублікавала сторыс Ванда і адпісалася ад другога мужа ва ўсіх сацсетках.

Ікардзі пачаў прапускаць трэніроўкі ў «ПСЖ», усімі сіламі імкнучыся вярнуць жонку. Ён раскаяўся. Нават перапісаў усе свае даходы і актывы на Нару аж да 2050 года — каб выратаваць шлюб. І Ванда спачатку быццам вярнулася да Маўра. Але потым пачала адносіны з целаахоўнікам.

Неўзабаве ў Нары, паводле чутак, пачаўся раман з 22-гадовым рэперам L-Gante (Эліян Валенсуэла), маладзейшым за мадэль на 13 гадоў. У артыста нават выйшаў кліп, дзе Ванда грае галоўную ролю. У прыватнасці, на відэа L-Gante і Нара абдымаюцца і цалуюцца ў ложку.

— Яна стала пасмешышчам усяго свету. Мне надакучыла ўся гэтая хлусня. Ванда шмат разоў гаварылі пра разрыў адносін, але ніколі не даводзіла справу да канца. Яна мяне шантажавала, аднак растання не адбывалася, — абураўся Ікардзі і звольніў Нару з пасады свайго агента.

6 лістапада гэтага года Ванда заявіла, што развялася з Маўра два месяцы таму. Сказала, што ў яе не было стасункаў з рэперам — толькі «праца». Але футбаліст вельмі моцна раўнаваў. Таксама мадэль сказала, што яна па-ранейшаму кахае Ікардзі («ён самы важны чалавек для мяне ў гэтым свеце»). І не выключыла, што яны могуць зноў сысціся.

Што ж, для прымірэння ім спатрэбілася менш за тры тыдні.

— Гэта была не жанчына майго жыцця — гэта ўсё маё жыццё ператварылася ў гэтую жанчыну. У гісторый Дыснея таксама ёсць другія сезоны. Я кахаю цябе, Ванда, — напісаў Ікардзі 24 лістапада, апублікаваўшы сумеснае фота з Нарай з Мальдыўскіх астравоў.

Зрэшты, наўрад ці гэта фінал гісторыі, у якой футбола ўсё менш. Ніхто не ведае, чаго можна чакаць ад Ікардзі і Нары наступным разам. Затое ўвага СМІ да пары і не думае слабець.