Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што некаторыя беларусы, што з’ехалі за мяжу, просяць магчымасці вярнуцца дадому, паведамляе яго прэс-служба. Ён успомніў пра спецкамісію і, здаецца, зноў не зразумеў маштабу праблемы.

Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

«Як сёння збеглыя. З’ехалі за мяжу. Пасудамыйкамі ім прапанавалі працаваць — дактарам, настаўнікам. — А мы не хочам пасудамыйкамі. — Ну, тады ідзіце на вуліцу. Просяцца назад», — сказаў Лукашэнка, размаўляючы з работнікамі Мінскага метрапалітэна на адкрыцці новых станцый, нагадаўшы пра страйк машыністаў мінскага метро ў 90-х.

Паводле Лукашэнкі, менавіта таму была створаная камісія пад кіраўніцтвам генпракурора для разгляду зваротаў грамадзян, што знаходзяцца за мяжой.

«Ідзіце, тлумачце. Калі не падрывалі, не падпальвалі метро, барані Бог, прыязджайце, працуйце. Але калі здзейснілі правапарушэнне ці закон парушылі — адказвайце. Вось дакладна так было з машыністамі», — правёў аналогіі ён.

Нагадаем, што спецкамісія пры Генпракуратуры падоўжыла сваю працу на 2024-ы год. Колькі заяваў беларусаў паступіла ў яе сёлета, не паведамляецца, але за ўвесь 2023-ы — каля 150. Колькі з іх ухвалілі — невядома.

Паводле звестак Белстата на 1 студзеня 2024 года, насельніцтва Беларусі склала 9 155 978 чалавек. Гэта на 44 639 менш, чым за год да таго. Фактычна знік цэлы райцэнтр — прыкладна такі, як Ваўкавыск ці Слонім. З 2019 года колькасць беларусаў зменшылася на 257 468 чалавек. Гэта як Пінск, Жлобін і Слуцк разам узятыя.

Пры гэтым афіцыйная статыстыка не ўлічвае беларусаў, якія з’ехалі за апошнія некалькі гадоў. У Дэпартаменце грамадзянства і міграцыі МУС паведамлялі, што ў 2021−2022 гадах з’ехала больш за 200 тысяч чалавек. Раней намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў ацэньваў эміграцыю ў 350 тысяч чалавек. Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў называў адток людзей з 2020 года ў «500−600 тысяч чалавек».

З улікам тых, хто з’ехаў, хутчэй за ўсё, у Беларусі можа жыць менш за 9 млн чалавек — такія разлікі прыводзілі эксперты BEROC.