Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  2. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  3. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  4. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  5. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  6. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  7. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  8. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  9. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  10. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  11. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  12. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  13. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  14. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  15. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  16. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  17. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
Читать по-русски


/

У пятніцу, 17 студзеня, Акруговы суд Варшавы асудзіў на пажыццёвае зняволенне грамадзяніна Польшчы Дарыяна С. Яго прызналі вінаватым у рабаванні, згвалтаванні і забойстве 25-гадовай беларускі Лізаветы Герцэн. Пасля вынясення прысуду «Люстэрка» паразмаўляла з яе хлопцам Данілам, якога суд прызнаў пацярпелым. Мы таксама даведаліся, чаму пракуратура запатрабавала для Дарыяна С. максімальнага пакарання.

Дориан С. в зале суда во время вынесения приговора. Варшава, Польша, 17 января 2025 года. Фото: «Белсат»
Дарыян С. у зале суда падчас вынясення прысуду. Варшава, Польшча, 17 студзеня 2025 года. Фота: «Белсат»

— Гэта справядлівае рашэнне, якога я і чакаў, — заявіў Даніла і дадаў, што, на яго думку, Дарыян заслугоўвае такога жорсткага пакарання. — За амаль год, пакуль ішло следства і суд, я бачыў у медыя нейкія каментары ад ягоных сваякоў, але асабіста са мной ніхто з ягонай сям'і не звязваўся. Бо ім пох**. І яму пох** таксама. Калі б яго не злавілі, думаю, ён бы здзейсніў яшчэ такое ж забойства. Пра гэта казаў і суддзя, які падкрэсліў, што калі за правінамі не ідуць наступствы, то чалавек адчувае сябе беспакараным.

Пра адсутнасць раскаяння ў асуджанага журналістам расказала і пракурор Акруговай пракуратуры Варшавы Анна Стаховіч. Паводле яе, у тым ліку гэты факт стаў прычынай, з якой яна запатрабавала прызначыць злачынцу максімальна магчымае пакаранне.

— Я была той пракуроркай, што дапытвала яго пасля абвяшчэння першага абвінавачання, а таксама другога. Я не бачыла гэтага раскаяння з самага пачатку, — падкрэсліла Стаховіч. — Мне не хапіла яго словаў, што ён шкадуе пра зробленае. У мяне нават склалася ўражанне, што яго зусім не цікавіць, што адбылося насамрэч і што здарылася з Лізай. Я не заўважыла ніякага раскаяння.

Даніла ўпэўнены, што на рашэнне суда таксама паўплываў вялікі грамадскі рэзананс у польскім і беларускім грамадствах пасля таго, што здарылася. Нагадаем, 6 сакавіка ў цэнтры Варшавы прайшоў марш у памяць пра Лізавету, а грошы спачатку для яе лячэння, а потым пахавання сабралі неабыякавыя людзі. Даніла кажа, што быў вельмі ўзрушаны салідарнасцю.

— Яна дапамагла не толькі ў тым, што злачынцу вынесены справядлівы прысуд. Салідарнасць паказала, што справядлівасць існуе. Мяне прыемна здзівіла тое, што людзі аб’ядноўваюцца і не пакідаюць іншых у такой ср**ы, — прызнаецца Даніла. — Беларуская дыяспара вельмі моцна аб’ядналася. Я з Украіны і не магу сказаць, каб гэта было для мяне нечаканым, я проста наогул нічога не чакаў. У той момант мне трэба было вырашаць шмат пытанняў, неяк звяртацца да людзей. Тое, што адбылося, — велізарны шок, гэта складана ўявіць. Я нікому не пажадаю перажыць такое. Лічу, што падтрымка грамадства была мне жыццёва неабходная.

Чытайце таксама