Беларус прыехаў на рыбалку, а яго атакавалі кляшчы. «Глядзіце, глядзіце, глядзіце», — з жахам кажа ён у TikTok-відэа, дэманструючы падпісчыкам колькасць кляшчоў на яго штанах.
@dimasik_komar ♬ оригинальный звук — dimasik_komarik
Ролік быў апублікаваны 25 сакавіка. За суткі ён набраў амаль 2 мільёны праглядаў і 1400 каментароў.
Мяркуючы з роліка, за 200 метраў, якія мужчына прайшоў ад аўтамабіля ў бок ракі, яго штаны абляпіла некалькі дзясяткаў кляшчоў.
Карыстальнікі актыўна каментавалі відэа:
- «Самае непатрэбнае насякомае ў свеце».
- «За савецкім часам лясы апрацоўвалі ад кляшчоў».
- «Я спачатку падумаў, што гэта дзіркі ад зваркі».
- «Беражыце сябе! Я хварэла на барэліёз — нікому не пажадаю».
- «У мяне сёння сабака памёр ад укусу».
- «Я б панічку злавіла, усім сэрцам іх баюся».
- «Мне ўжо кепска. Я ў лес гадоў 15 не хаджу праз гэтых казявак».
Кляшчы могуць несці вялікую небяспеку для здароўя чалавека і жывёл. Асноўныя рызыкі, звязаныя з іх укусамі, — перадача інфекцыйных захворванняў. Кляшчы могуць быць пераносчыкамі розных хвароб, такіх як барэліёз (хвароба Лайма), клешчавы энцэфаліт, анаплазмоз і рыкетсіёз.